Выхаванцы нашай установы адукацыi сёння на занятках пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускага народнага адзення. Асноўная мэта заняткаў-далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальных традыцый, развіццё цікавасці да народнай культуры, выхаванне павагі да народнага касцюма. Свае веды выхаванцы змаглі замацаваць у выяўленчай дзейнасці, упрыгожыўшы арнаментам беларускiя кашулi.