📅 12 декабря 2023 💬 пункт-меню

Вершы

Дзіцячы сад

Нас усіх у сад дзіцячы

Водзяць мамы. Мы не плачам.

Я дык нават вельмі рад,

Што іду ў дзіцячы сад

Коцік-варкоцік

Коцік-варкоцік 

Лёг на жывоцік,

Лапкі пад вушка — 

Не трэба падушка.

Валёнкі

Коця коўзацца хадзіў, сабе лапкі застудзіў.

Прыбег да Алёнкі: — Пазыч мне валёнкі!

Я зімою панашу, а вясною прынясу!

Лялька

Ляльцы хочацца катлеткі, я катлетку ёй даю.

І зімою, і ўлетку чаем я яе паю.

Чышчу ляльцы чаравікі, мыю белы фартушок,

Бант завязваю вялікі, што як жоўты матылёк.

Я вучу яе смяяцца. Маляваць і размаўляць,

З мамай раніцай вітацца, з кошкай Муркай сябраваць.

Новы год

Пасінеў на рэках лёд, неба ў ясных зорках.

Зноў прыйшоў к нам Новы Год з песнямі і ёлкай.

Водзіць з намі карагод сам Мароз-дзядуля.

Многа казак у яго і вясёлых гульняў.

Беларусачка

Твар румяненькі, белая хустачка.

Я ўжо ведаю, я — беларусачка!

І хачу, так, як тата і мама,

Родны край свой любіць я таксама!

Матуліны  рукі

З маленства яны нас да сэрда гарнулі,

Пяшчотныя, добрыя рукі матулі,

Што з ранку працуюць няспынна і лоўка — 

Дачушку накормяць, прычэшуць галоўку,

Кашулю пашыюць, правераць задачу

І сына суцешаць, калі той заплача.

Матуліны рукі нас песцяць, галубяць,

Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць.

Матуліны рукі — адзіныя ў свеце,

Шануйце, любіце заўсёды іх, дзеці.

Сонечная сцежка

Жоўты лісцік тапаліны ціха падае з галіны;

І лісты, лісты наўкол апускаюцца на дол — 

Засцілае лістапад сцежку ў наш дзіцячы сад.

Спрытна ходзяць ножкі сонечнай дарожкай.

Кожнай раніцай з ахвотай мы прыходзім на работу:

Трэба ляльку расчасаць і кружочкі напісаць,

Збудаваць вялікі дом, з’есці кашу з малаком

І кату пачысціць боты. Ой, як шмат у нас работы!

Носіць сумку кенгуру

То з гары, то на гару спрытна скача Кенгуру — 

Хутканогі паштальён, тэлеграмы носіць ён.

Кенгуру на жываце мае сумку для дзяцей,

Для малых кенгуранят — у дзіцячы носіць  сад.

Мой край

Куды ні глянь — лясы шумяць, цвіце за полем гай,

А поле — вокам не абняць. І гэта ўсё — мой край.

Пшаніца, жыта на палях, усюды ўраджай,

Стагі, як горы, на лугах. І гэта  ўсё — мой край.

Жыве, працуе мой народ ці ў снежань, а ці ў май,

І харашэе з году ў год мой родны вольны край.

Куды ні глянь — лясы шумяць, за полем рэчка, гай.

У сэрцы песні не стрымаць пра мой любімы край.

Оставить комментарий

Контакты

Будем рады услышать вас и ответить на любые вопросы.

Приходите знакомиться!

Мы с радостью расскажем о саде, покажем группы и ответим на все ваши вопросы.

Мы в Instagram

Подписывайтесь на официальную страницу садика — фото, видео и яркие моменты из жизни наших малышей каждую неделю.

@_detskiy_sad_62_mogilev