Презентация2 cr 

Не званочак, 
А звініць. 
Ног не мае, 
А бяжыць. 
Як гарэза, 
Скок ды скок: 
                  Ён вясёлы...     (Ручаёк) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Дужкі за вушкі, 

Два шкельцы на твары. 

Нарэшце бабуля знайшла… (Акуляры) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Ён над вуліцай сядзіць, 
Ён на вуліцу глядзіць. 
Як зялёным заміргае - 
Пераходзіць дазваляе, 
Жоўты - знак перасцярогі, 
Уцякай хутчэй з дарогі. 
А чырвоны загарыцца - 
Трэба тут жа прыпыніцца.  (Светафор)

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Угару задраўшы нос, 
Ён сапе, як паравоз. 
Да яго не падступіцца, 
Бо шыпіць, хоць і маўчальнік. 
А папросііш - дасць напіцца. 
Хто ж усё-ткі гэта?  (Чайнік) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗
 

Па пакоі ходзіць робат - 
У яго гумовы хобат. 
І з усіх гырчыць ён сіл, 
І глытае ўсюды пыл, 
Суне ўсюды доўгі нос. 
А завецца ...  (Пыласос) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Улетку адпачываюць, 
А ўзімку дзяцей катаюць. (Санкі) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Гуляе ў полі, а не конь, 
Лётае на волі, а не птушка. (Вецер) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Удзень у небе гуляе, 
А ўначы на зямлю сядае. (Сонца) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Хатку, поўную грыбоў, шышак і арэхаў горку 
У чаканні халадоў назапасіла … (Вавёрка) 

∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗∗

Шар пастаўлены на шар, 
Нос чырвоны на ўвесь твар, 
Рот і вочы – вугалькі. 
Адгадайце, хто такі?  (Снегавік)